EnglishРусскийБеларускаяDeutschУкраїнська
Ўсталяваць у якасці мовы па змаўчанні



Якимец Аляксандр

Урач-масажыст мужчынскай нацыянальнай каманды

нарадзіўся 21 лютага 1975 года ў Мінску. У зборнай – з 2013 года. Скончыў БДУФК па спецыяльнасці “Інструктар-метадыст па фізічнай рэабілітацыі”.

Працаваў у дыспансеры спартыўнай медыцыны, у футбольным клубе “Верас” (Нясвіж). Таксама быў масажыстам ў хакейнай камандзе “Керамін” (Мінск), якая станавілася чэмпіёнам Беларусі. Пасля расфарміравання сталічнай дружыны працаваў у ХК “Шахцёр” (Салігорск). Акрамя таго Аляксандр Якимец супрацоўнічаў са зборнай Беларусі па водных лыжах.