Ўспамінаем золата Вадзіма Стральцова ў Х'юстане, 2015

ўспамінаем, як наш хлопец, Вадзім Стральцоў перамог на чэмпіянаце свету у дваябор'і ў катэгорыі да 94-х кілаграмаў.

Пасля першага практыкаванні Стральцоў займаў толькі шостае месца - у рыўку яму не скарыліся 180 кг у двух спробах. Але стаўка была зробленая на штуршок. У другім практыкаванні Вадзім паспяхова справіўся спачатку з вагой 220 кг, а затым - з 230 кг, набраўшы ў суме 405 кг. гэтага хапіла, каб упершыню заваяваць тытул чэмпіёна свету па суме дваябор'я.