Кірыл Абрамовіч стала 7-ым на чэмпіянаце свету да 20 гадоў

Кірыл Абрамовіч стала 7-ым на чэмпіянаце свету да 20 гадоў, які праходзіць у Сува, Фіджы. Кірыл выступаў у вагавай катэгорыі звыш 109 кг і паказаў вынік у 361 кг (164+197) у суме дваябор'я.

У рыўку усе тры спробы аказаліся паспяховымі. У першым падыходзе зафіксаваў 155 кг, у другім – 161 кг і ў трэцім 164 кг. Па выніках першага практыкаванні Кірыл заняў 7-ае месца.

У штуршку ў першай спробе зафіксаваў 192 кг, ў другой ня здолеў штурхнуць 197 кг і ўсё-ткі ў трэцяй спробе 197 кг яму скарыліся. Па выніках штуршка наш атлет заняў 7-ае месца.

Золата ў Вараздате Lalaan (Арменія) – 419 кг (192+227), срэбра – Алі Дауд (Іран) – 418 кг (193+225), бронза – рэзу Джозэф – 396 кг (171+225).

Нагадаем, раней медалі для нашай зборнай прынёс Андрэй Арляня.