Андрэй Арляня – чэмпіён Еўропы сярод юніёраў
Алег Чирицо, Міхаіл Саладар, Віктар Шершуков, Андрэй Арляня, Олег Лобан, Юрый Сонкин
Андрэй Арляня (102 кг) чэмпіён Еўропы сярод юніёраў, які праходзіць у Бухарэсце, Румынія з вынікам 370 кг (171+199) у суме дваябор'я.
У рыўку ў першай спробе наш атлет не справіўся з вагой 166 кг. У другім падыходзе Андрэй не без працы вырваў штангу вагой 167 кг. У трэцяй спробе ураджэнец Глыбокага паспяхова справіўся з вагой 171 кг. Па выніках рыўка заваяваў залаты медаль.
У штуршку ў першым падыходзе Андрэй справіўся з вагой штангі 193 кг. У другой спробе наш юніёр штурхнуў штангу вагой 196 кг – забяспечыўшы сабе чэмпіёнства ў суме дваябор'я. У заключнай спробе Андрэй ўпэўнена справіўся з вагой 199 кг. Па выніках другога практыкаванні заваяваў золата.
Нагадаем, сёння на Еўрапейскім форуме выступяць яшчэ 2 нашых юніёра – Канстанцін Куроўскі (109 кг) – 16:30, Кірыл Абрамовіч (+109 кг) – 19:00 па беларускім часе.
Дзмітрый Грыбоўскі
weightlifting.by