З Днём нараджэння, Андрэй Арамнаў!

Сёння свой Дзень нараджэння адзначае Алімпійскі чэмпіён 2008 года Андрэй Арамнаў. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Уладальнік сусветных рэкордаў у вагавой катэгорыі да 105 кг. Гістарычны рэкорд у 200 кг у рыўку, усталяваны на Алімпіядзе ў Пекіне, так і не быў пабіты (з 2018-га года спартсмены выступаюць у новых вагавых катэгорыях). чэмпіён свету (2007), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (2019) і Еўропы (2019).

Прэс-служба нацыянальнай каманды віншуе Андрэя з Днём нараджэння, жадае моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, мужнасці і ўсяго самага найлепшага!!

З павагай, прэс-служба нацыянальнай каманды