Цімафей Навагран – сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы да 17 гадоў

Цімафей Навагран (U17) заняў 2-е месца на чэмпіянаце Еўропы да 15, 17 гадоў у вагавой катэгорыі 102 кг c вынікам 315 кг (140+175) у суме дваябор'я.

У рыўку ў першым падыходзе Цімафей вырваў штангу вагой 135 кг. У другой спробе не здолеў справіцца з вагой штангі ў 140 кг. У трэцім падыходзе наш спартсмен усё ж падняў штангу вагой 140 кг. Па выніках рыўка заваяваў бронзавы медаль.

У штуршку ў першай спробе юнак штурхнуў штангу вагой 167 кг. Другая спроба была ўдалай – Цімафей зафіксаваў 175 кг. У заключным падыходзе наш атлет не здолеў стрымаць вагой штангі ў 180 кг. Па выніках другога практыкаванні заваяваў сярэбраны медаль і ўсталяваў рэкорд РБ сярод юнакоў да 17 гадоў у суме дваябор'я.

Беларускія спартсмены завяршылі выступленне на чэмпіянаце Еўропы да 15, 17 гадоў і ў бліжэйшы час прыляцяць дадому.

Прэс-служба нацыянальнай каманды