сёння 32 года споўнілася б Сяргею Лагуну

Сяргей Лагун

сёння 32 года споўнілася б таленавітаму цяжкаатлету Сяргею Лагуну. Сярэбраны і бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету (2009, 2010), пераможца юніёрскага планетарнага форуму. У 2018 годзе ў Наваполацку быў заснаваны штогадовы міжнародны турнір памяці Сяргея Лагуна.

Загінуў на 23-м годзе жыцця ў 2011 годзе ў аўтакатастрофе.

мы памятаем!