Дзмітрый Іваноў пяты на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў і моладзі

Дзмітрый Іваноў, фота Дзмітрыя Грыбоўскі, weightlifting.by

Дзмітрый Іваноў (67 кг) заняў 5-ае месца на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў і моладзі, які праходзіць у Бухаресте, Румынія з вынікам 290 кг (129+161) у суме дваябор'я.

У рыўку ў першым падыходзе наш юніёр паспяхова справіўся з вагой 123 кг. У другой спробе Дзмітрый вырваў штангу вагой 129 кг. У заключнай спробе наш спартсмен не здолеў справіцца з вагай 133 кг. Па выніках рыўка размясціўся на 6-ай пазіцыі.

У штуршку ў першай спробе Дзмітрый штурхнуў штангу вагой 150 кг. У другім падыходзе прадстаўнік VGUOR паспяхова справіўся з вагой 156 кг. У заключнай спробе наш юніёр не зазнаў працы з вагой у 161 кг, тым самым устанавіў рэкорд Рэспублікі Беларусь сярод юніёраў у штуршку і суме дваябор'я.

Заўтра нацыянальную каманду на Еўрапейскім памосце ў вагавой катэгорыі 67 кг у моладзі прадставіць Генадзь Лапцеў. Пачатак трансляцыі ў 16.30 па беларускім часе.

Дзмітрый Грыбоўскі
weightlifting.by