Генадзь Лапцеў – чалавек года Віцебшчыны і Наваполацка

Сёння ў канцэртнай зале "Віцебск" ўшаноўвалі лаўрэатаў звання «Чалавек года Віцебшчыны-2019». Сярод іх і наш Генадзь Лапцеў – чэмпіён Еўропы 2019 года, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод моладзі.

фота: Алег Клімовіч, www.vitbichi.by

Генадзь таксама быў удастоены звання “Чалавек года Наваполацка – 2019”. Тыднем раней нашага спартсмена ўзнагародзілі і ў яго родным горадзе.

крыніца: вектар ТБ.

Генадзь Лапцеў падзякаваў за прызнанне:

“2019 год стаў для мяне дэбютным, таму што я выйграў турнір сур'ёзнага ўзроўню – дарослы чэмпіянат Еўропы. Гэта мая трэцяя перамога на міжнародных стартах, таму 2019-й склаўся для мяне вельмі ўдала”.

Генадзь Лапцеў

Віктар Шершуков і Генадзь Лапцеў

Прэс-служба нацыянальнай каманды віншуе Генадзя з прысуджэннем ганаровых званняў і жадае далейшых поспехаў на міжнародных нарах!

Прэс-служба нацыянальнай каманды