Загінуў Аляксей Мжачик

Учора ў аўтакатастрофе ў Германіі загінуў беларускі цяжкаатлет Аляксей Мжачик. Яму было ўсяго 25 гадоў…

Аляксей – майстар спорту міжнароднага класа, выступаў у вагавай катэгорыі звыш 109 кг. Удзельнік Алімпійскіх гульняў у Rio 2016. Бронзавы прызёр моладзевага (U-23) чэмпіянату Еўропы (2017), бронзавы прызёр у рыўку (2019). Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў 2015 года. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юнакоў (2012).

сярэбраны (2014, 2016, 2018, 2019) і бронзавы (2013) прызёр чэмпіянату Беларусі. уладальнік (2020), сярэбраны (2015, 2018) і бронзавы (2016) прызёр Кубка Беларусі.

Беларускі цяжкаатлетычны саюз, нацыянальная зборная Рэспублікі Беларусь, прэс-служба нацыянальнай каманды выказваюць глыбокія спачуванні родным і блізкім Аляксея Мжачика. Гэта незаменная страта для беларускай штангі…Светлая памяць табе, Аляксей!

Пра месца і час развітання з Аляксеем Мжачиком будзе паведамлена дадаткова.