Эдуард Зязюлін заняў 4-е месца на чэмпіянаце Еўропы

Эдуард Зязюлін заняў 4-е месца на чэмпіянаце Еўропы, які праходзіць у Маскве. Наш спартсмен паказаў вынік у 424 кг (197+227) у суме дваябор'я.

У рыўку ў першым падыходзе Эдуард вырваў 197 кг. У другой спробе наш атлет не здолеў стрымаць вагой 202 кг. У трэцім падыходзе 203 кг яму таксама не скарыліся. Па выніках рыўка заняў 4-е месца.

У штуршку ў першай спробе наш спартсмен штурхнуў штангу вагой 227 кг. У другім падыходзе 233 кг Эдуарду не скарыліся. У трэцяй спробе 233 кг таксама засталіся не паспяховымі для беларуса. Па выніках другога практыкаванні заняў 4-е месца.

Чэмпіёнам Еўропы стаў Лаша Талахадзе з Грузіі - 485 кг (222+263), срэбным прызёрам Гор Минасян з Арменіі - 464 кг (216+248), бронза ў яго калегі па зборнай Вараздата Лалаяна - 445 кг (205+240).

Прэс-служба нацыянальнай каманды