Дзяніс Атрошчанка заняў 4-ое на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў і моладзі

Дзяніс Атрошчанка, фота Дзмітрыя Грыбоўскі, weightlifting.by

Дзяніс Атрошчанка (61 кг) заняў 4-ае месца ў вагавой катэгорыі 61 кілаграм чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў і моладзі, які праходзіць у Бухарэсце, Румынія c вынікам 251 кг (115+136) у суме дваябор'я.

У рыўку ў першай спробе Дзяніс не зазнаў працы з вагой у 110 кг. У другім падыходзе наш атлет вырваў штангу вагой 115 кг. У заключнай спробе з вагой у 117 кг Дзяніс справіцца ня здолеў. Па выніках рыўка спыніўся на 5-ай пазіцыі.

У штуршку ў першым падыходзе наш атлет штурхнуў снарад вагой 130 кг. У другой спробе Дзяніс паспяхова справіўся з вагой у 136 кг. У трэцім падыходзе Дзяніс ня здолеў справіцца з вагай у 141 кг. Па выніках штуршка заняў 6-ае месца.

Заўтра на Еўрапейскім форуме нацыянальную каманду ў вагавой катэгорыі 55 кг у дзяўчат да 23 гадоў прадставіць Людміла Псыщаница. Пачатак трансляцыі ў 11:30 па беларускім часе.

Дзмітрый Грыбоўскі
weightlifting.by