Канстанцін Куроўскі – бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў і моладзі

 

Віктар Шершуков, Канстанцін Куроўскі, Міхаіл Саладар

Канстанцін Куроўскі (109 кг) бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў, які праходзіць у Бухарэсце, Румынія з вынікам 371 кг (176+195) у суме дваябор'я.

У рыўку ў першым падыходзе Кастусь не адчуў працы з вагой 164 кг. У другой спробе наш атлет паспяхова справіўся з вагой штангі 171 кг. У трэцім падыходзе ураджэнец Гродна вырваў 176 кг і ўсталяваў рэкорд Рэспублікі Беларусь сярод юніёраў у рыўку. Па выніках рыўка заваяваў сярэбраны медаль.

У штуршку ў першай спробе наш юніёр штурхнуў штангу вагой 195 кг і ўсталяваў новы рэкорд Рэспублікі Беларусь сярод юніёраў у суме дваябор'я. У другім і трэцім падыходах Канстанцін не змог справіцца з вагай 204 кг. Па выніках другога практыкаванні спыніўся на 5-ай пазіцыі.

Нагадаем, сёння на Еўрапейскім форуме Андрэй Арляня стаў чэмпіёнам Еўропы сярод юніёраў, а Кірыл Абрамовіч (+109 кг) выступіць у 19:00 па беларускім часе.

Дзмітрый Грыбоўскі
weightlifting.by